Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск-Орша
17 мая 2022
Звяртаем увагу, што 19 мая і 2 чэрвеня 2022 года, у сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста, цягнік № 861 Орша-Мінск адправіцца з Оршы на 1 гадзіну 19 хвілін пазней графіка – у 11-52.
Акрамя таго, 1 чэрвеня 2022 года будуць адменены цягнікі №861 Орша-Мінск і №864 Мінск-Орша.
Як раней паведамляла Беларуская чыгунка, з 22 красавіка па 2 чэрвеня 2022 года ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста праз р. Бярэзіна ў г. Барысаў на ўчастку Мінск-Орша пасажырскія цягнікі ідуць змененым раскладам.
У названы перыяд цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній будуць курсіраваць на ўчастку Мінск-Орша з мінімальнымі адхіленнямі ад дзеючага раскладу. У сувязі з гэтым Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам загадзя ўдакладняць час адпраўлення і прыбыцця цягніка.
Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» або па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год