Увазе пасажыраў! Часова недаступна аплата праязных дакументаў па банкаўскіх плацежных картках
31 мая 2022
У сувязі з атрыманай інфармацыяй ад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» 31.05.2022 з 6:30 па тэхнічных прычынах часова недаступна магчымасць безнаяўнай аплаты праязных дакументаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак шэрагу банкаў рэспублікі – у білетных касах, на сайце www.rw.by (адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» pass.rw.by), праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд», праз тэрміналы самаабслугоўвання, у білетных касіраў у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і праз валідатары ў цягніках гарадскіх ліній, а таксама вяртанне ў плацёжнай сістэме ASSIST.
Для набыцця праязных дакументаў за наяўны разлік неабходна звярнуцца ў білетныя касы Беларускай чыгункі. Акрамя таго, на 19 вакзалах БЧ (у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску і Магілёве, а таксама ў Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечне, Оршы, Асіповічах, Пінску і Полацку) можна аформіць білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі праз тэрміналы самаабслугоўвання з аплатай наяўнымі.
Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ