На пероне чыгуначнага вакзала станцыі Полацк устанавілі паравоз-помнік
27 мая 2022
27 мая 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі Полацк урачыста адкрылі паравоз-помнік. Гэта падарунак чыгуначнікаў жыхарам і гасцям горада да яго юбілею. Паравоз з'яўляецца захавальнікам памяці пра ўклад работнікаў Беларускай чыгункі ў развіццё рэгіёну. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Маркавіч і начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Хомчанка.
Легендарны паравоз серыі Л-4125 устаноўлены на пероне вакзала станцыі Полацк у гонар 1160-годдзя горада Полацка, 160-годдзя Беларускай чыгункі і ў рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці. Гэта адзін з лепшых магістральных грузавых паравозаў Савецкага Саюза, пабудаваны на Варашылавградскім заводзе ў 1951 годзе.
Паравозы серыі Л былі распрацаваны ў канцы Другой сусветнай вайны пад кіраўніцтвам выдатнага канструктара Л. С. Лебедзянскага і акадэміка С. П. Сырамятнікава і эксплуатаваліся на ўсёй сеткі чыгунак СССР дзесяткі гадоў. Яны выпускаліся з 1945 па 1955 гады і атрымалі ў чыгуначнікаў мянушкі «Лебедзянка» і «Лебедзь».
З 1998 па 2022 год паравоз знаходзіўся на пастаменце на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо Полацк.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год