Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» працягвае работу па павышэнні прывабнасці чыгуначнага транспарту для праезду пасажыраў у міжнародных зносінах
16 мая 2022
У мэтах уніфікацыі рэгулявання транспартнага рынку ў рамках інтэграцыйных працэсаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй і актывізацыі міжнародных чыгуначных перавозак Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» з 16 мая 2022 года зніжаюць кошт праезду ў купэйных вагонах і вагонах СВ цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй. У сярэднім кошт праезду знізіцца на 15-17%.Напрыклад, калі кошт праезду па маршруце Мінск–Масква ў цягніках №4/3 і №28/27 Брэст–Масква ў купэйным вагоне да 15 мая 2022 года складаў 188,64 руб., то з 16 мая 2022 года – 158,13 руб. у вагоне СВ цягніка №2/1 Мінск–Масква кошт праезду з 16 мая 2022 года складае 400,57 руб. замест 461,53 руб.
Таксама дадаткова з 16 мая 2022 года ў цягніку №2/1 Мінск–Масква прыменена сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту ў вагонах СВ і купэйных вагонах пры праездзе ў міжнародных зносінах.
Такім чынам, сістэма дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту цяпер дзейнічае пры праездзе ў купэйных вагонах і вагонах СВ усіх цягнікоў (бесперасадачных груп вагонаў), якія курсіруюць у міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй.
Нагадваем, што асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем дадзенай сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнту занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту запаўняльнасці вагона і набліжэння даты адпраўлення цягніка кошт праезду паступова ўзрастае.
Пералік каэфіцыентаў занятасці ажыццяўляецца ў online-рэжыме пры кожным новым афармленні або вяртанні праязных дакументаў. Сістэма прадугледжвае як максімальную скідку да 30% (да білетнай часткі праязнога дакумента па тэрыторыі БЧ і ААТ «РЖД») за 60 (45) дзён да адпраўлення канкрэтнага цягніка, так і надбаўку ў памеры 10% пры афармленні праезду менш, чым за 3 гадзіны да адпраўлення цягніка і загрузцы вагона звыш 81%.
Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду, графіку руху цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год