Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік па маршруце Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск
27 мая 2022
У сувязі з прагназаваным павелічэннем пасажырапатоку 9-10 чэрвеня 2022 года ў зносінах Мінск–Санкт-Пецярбург–Мінск Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначыла дадатковы цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург.
З Мінска цягнік адправіцца 9 чэрвеня 2022 года ў 19:15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург на наступныя суткі ў 9:20.
З Санкт-Пецярбурга цягнік адправіцца 10 чэрвеня 2022 года ў 14:26 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі 11 чэрвеня 2022 года ў 5:08.
Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік будзе ісці праз станцыі Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск.
Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год