Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху асобных цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты
24 мая 2022
У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Скідзель–Жытомля 7 і 15 чэрвеня 2022 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты.
Так, 7 і 15 чэрвеня 2022 года адмяняюцца са звароту цягнікі: № 729, 731 Мінск–Гродна, № 730, 732 Гродна–Мінск.
Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна–Брэст–Гродна адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня, з Брэста – 6 і 14 чэрвеня.
Асобныя пасажырскія цягнікі будуць ісці па змененаму маршруту. Так, цягнік № 687/688 у зносінах Мінск–Гродна–Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Масты–Мінск, пры гэтым замест бесперасадачных вагонаў Гродна–Масква прызначаны бесперасадачныя вагоны Масты–Масква адпраўленнем са станцыі Масты 7 і 15 чэрвеня, а замест бесперасадачных вагонаў Масква–Гродна прызначаны бесперасадачныя вагоны Масква–Масты адпраўленнем з Масквы 6 і 14 чэрвеня.
Цягнік № 679 Гродна–Віцебск адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе рухацца па маршруце Скідзель–Віцебск.
Цягнік № 632 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня прызначаецца ў зносінах Масты–Гомель.
Цягнік №623 Камунары–Орша–Гродна адпраўленнем з Оршы і Камунар 6 і 14 чэрвеня прызначаецца ў зносінах Камунары–Орша–Скідзель. Цягнік №624 Гродна–Орша–Камунары адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня будзе рухацца па маршруце Скідзель–Орша–Камунары.
Цягнік № 609 Гомель–Гродна адпраўленнем з Гомеля 6 і 14 чэрвеня прызначаецца ў зносінах Гомель–Скідзель. Цягнік № 610 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 7 і 15 чэрвеня прызначаецца ў зносінах Скідзель–Гомель.
Звяртаем увагу пасажыраў, што на ўчастку Гродна–Масты ў суткі 7 і 15 чэрвеня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Ліда–Гродна і Баранавічы–Гродна будуць рухацца па скарочанаму маршруту і змененаму раскладу да станцыі Скідзель і назад.
Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Гродна, Жытомля і Скідзель 7 і 15 чэрвеня будзе ажыццяўляцца аўтатранспартам.
Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год