Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск
24 мая 2022
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на станцыі Слонім у перыяд з 6 па 20 чэрвеня 2022 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна–Віцебск. Так, 6, 8, 9, 13, 14, 16 і 20 чэрвеня гэты цягнік адпраўленнем з Гродна ў 10-35 будзе ісці праз станцыю Ліда (а не праз станцыю Ваўкавыск).
Звяртаем увагу пасажыраў, што 6, 8, 9, 13, 14, 16 і 20 чэрвеня на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці па змененаму маршруту.
Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю пра змяненні ў раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год