Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне рухомага саставу ў міжрэгіянальных зносінах
31 мая 2022
З 2 чэрвеня 2022 года штодзённы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 725/726 Мінск – Брэст адпраўленнем з Мінска ў 15:59, з Брэста ў 20:03 будзе курсіраваць новым маторвагонным рухомым саставам ЭПМ у пяцівагонным выкананні. У цяперашні час перавозка пасажыраў гэтым цягніком ажыццяўляецца з выкарыстаннем электрацягнікоў серыі ЭПР.
Электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа серыі ЭПМ у пяцівагонным выкананні забяспечваюць высокі ўзровень бяспекі і камфорту для праезду пасажыраў.
Нагадаем, у рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Транспартны комплекс» на 2021–25 гады на Беларускую чыгунку ажыццёўлена пастаўка 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў серыі ЭПМ.
У цяперашні час дадзеныя цягнікі ўжо курсіруюць ў зносінах Мінск – Гомель і Мінск – Брэст.
Сёння на беларускай магістралі эксплуатуюцца 28 сучасных інавацыйных электрацягнікоў, якія курсіруюць па маршрутах гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.
Актуальную інфармацыю аб графіку руху цягніка № 725/726 Мінск – Брэст, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ