Больш за 4,1 млн пасажыраў скарысталіся паслугамі Беларускай чыгункі ў студзені 2022 года
02 лютага 2022
Па аператыўных даных у студзені 2022 года аб'ём перавозак пасажыраў па Беларускай чыгунцы склаў больш за 4,1 млн чалавек, ці 104,4% да студзеня 2021 года.
Рост адзначаны ў гарадскіх, рэгіянальных эканомкласа і міжрэгіянальных зносінах.
У міжнародных зносінах за студзень бягучага года аб'ём перавозак склаў 111 тыс. пасажыраў, у тым ліку ў прамых зносінах з Расійскай Федэрацыяй 105,0 тыс.пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год