Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 6 верасня 2021 года БЧ прыступіць да пробнай эксплуатацыі з пасажырамі трох новых сучасных пяцівагонных электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПМ) па маршруце Мінск-Гомель

30 жніўня 2021

Беларуская чыгунка працягвае абнаўленне парка маторвагоннага рухомага саставу.

Новым маторвагонным рухомым саставам ЭПМ будуць ісці цягнікі №716/715 Мінск-Гомель-Мінск адпраўленнем з Мінска ў 7.08, з Гомеля ў 19.05 штодня, №739 Гомель-Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 15.10 з панядзелка па чацвер, №747 Гомель-Мінск адпраўленнем з Гомеля ў 10.53 па пятніцах і нядзелях, №748 Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.57 з панядзелка па пятніцу і ў нядзелю.

У цяперашні час перавозка пасажыраў дадзенымі цягнікамі ажыццяўляецца з выкарыстаннем рухомага саставу серыі ЭПР.

Максімальная хуткасць новых пяцівагонных электрацягнікоў складае 160 км/г.

У салоне цягніка прадугледжана 262 месца для сядзення 1 і 2 класа. У зоне 1 класа (падвышанай камфортнасці) размешчана 16 месцаў. Тут устаноўлены камфартабельныя скураныя крэслы са спінкай, рэгуляванай па вуглу нахілу і індывідуальнымі падлакотнікамі. Зона 1 класа аддзелена шкляной перагародкай. Таксама пасажырскі салон 1 класа абсталяваны кнопкамі выкліку правадніка. Прадугледжаны месцы для размяшчэння буйнагабарытнага багажу, гардэроб для верхняга адзення. У салонах 2 класа ўстаноўлены мяккія сядзенні з падлакотнікамі па сістэме «3 + 2».

Вокны ў новых цягніках ЭПМ аснашчаны сонцаахоўнымі рулоннымі шторамі з фіксацыяй іх у любым зададзеным становішчы. У цягніку маецца 3 туалетных комплексу, адзін з якіх - для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Таксама прадугледжаны месцы для праезду людзей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата. У адным з салонаў электрацягніка размешчаны зоны для буйнагабарытнага багажу або перавозкі трох веласіпедаў.

Акрамя гэтага, пяцівагонныя электрацягнікі ЭПМ абсталяваны кандыцыянерамі з інтэграваным унутры бактэрыцыдным модулем апрацоўкі рэцыркулюемага паветра, сістэмай бесправаднога доступу да медыясервера па тэхналогіі Wi-Fi.

Пасажырам таксама ў дарозе прадастаўляецца магчымасць набыцця гарачых напояў (кава, чай) і кандытарскіх вырабаў.

Нагадаем, што ў 2019 годзе паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй ЗАТ «Штадлер Мінск» падпісаны кантракт на пастаўку 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў серыі ЭПМ . У цяперашні час на БЧ паступіла ўжо тры электрацягніка, пастаўка астатніх сямі электрацягнікоў запланавана на кастрычнік 2021- красавік 2022 года.

Новы рухомы састаў будзе задзейнічаны на найбольш запатрабаваных у пасажыраў электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі.

Сёння на беларускай магістралі эксплуатуюцца 18 сучасных электрацягнікоў вытворчасці швейцарскай кампаніі «Stadler», якія курсіруюць па маршрутах гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год