Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных пасажырскіх зносін

03 чэрвеня 2021

Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» і згодна з рашэннямі аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі працягвае паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Так, з 10 чэрвеня 2021 года аднаўляецца курсіраванне цягніка №39/40 Полацк/Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Полацка ў 18.30 і прыбыццём у Маскву ў 5.43. З Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 11 чэрвеня ў 23.37 і прыбываць у Полацк у 10.30. Цягнік будзе курсіраваць штодня.

Таксама цягнік № 302/301 Мінск/Гомель-Адлер фарміравання Беларускай чыгункі на летні перыяд з 11 чэрвеня па 11 верасня 2021 года павялічвае перыядычнасць курсіравання. Цягнік адпраўленнем з Мінска з 11 чэрвеня 2021, а з Адлера з 13 чэрвеня будзе курсіраваць праз дзень.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Нагадваем, што пасажыры абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках масачны рэжым.

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год