Увазе пасажыраў! У перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня – часовыя змены ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў
19 мая 2021
Нагадваем, што ў сувязі з выконваннем планавых рамонтных работ па пераключэнню прылад электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня 2021 года змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і прылеглых да яго кірунках: Гомель-Мінск, Гомель-Віцебск, Гомель-Магілёў, Гомель-Брэст і Гомель-Калінкавічы.Шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа пераведзены ў катэгорыю цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа. Некаторыя цягнікі адменены.
Акрамя таго, у названыя даты асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці змененым або скарочаным маршрутам.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай абставіны і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год