Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін

21 мая 2021

У рамках аднаўлення пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй прызначана курсіраванне групы бесперасадачных вагонаў Гродна-Масква-Гродна адпраўленнем з 11.06.2021 з Гродна ў саставе цягнікоў №688 Гродна-Мінск і №4 Брэст-Масква і з 12.06.2021 з Масквы ў саставе цягнікоў № 3 Масква-Брэст і №687 Мінск-Гродна. Перыядычнасць курсіравання праз дзень - па няцотных чыслах з Гродна і цотных чыслах з Масквы. У састаў групы ўваходзяць плацкартны і купэйны вагоны.

Дадзеныя вагоны будуць курсіраваць да канца чэрвеня. Па выніках гэтых перавозак аб далейшым курсіраванні вагонаў Гродна-Масква-Гродна будзе паведамлена дадаткова.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Пасажыры, якія едуць за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананы не пазней чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, і выконваць пры знаходжанні на чыгуначным вакзале і праездзе ў цягніку масачны рэжым.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ 



Да спісу навін за 2021 год