Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ужо больш за 200 000 чалавек усталявалі мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» Беларускай чыгункі

11 сакавіка 2021

Найбольшай папулярнасцю дадатак «БЧ. Мой поезд» карыстаецца ва ўладальнікаў мабільных прылад на платформе Android – у сапраўдны момант гэта дзве трэці карыстальнікаў. Яшчэ чвэрць складаюць уладальнікі прылад з аперацыйнай сістэмай iOS. Таксама ў снежні мінулага года выйшла версія мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд» для прылад з аперацыйнай сістэмай HarmonyOS, за гэты час яго ўсталявалі больш за 9000 пасажыраў.

Беларуская чыгунка працягвае развіваць продаж білетаў праз Інтэрнэт. Нагадаем, у снежні 2019 года для пасажыраў сталі даступныя мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by. У дадзеных сэрвісах маецца магчымасць афармлення праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі. Таксама карыстальнікам даступны сэрвіс «Анлайн-табло», іх асабісты кабінет, падрабязная даведачная інфармацыя па пытаннях, звязаных з перавозкай пасажыраў і багажу.

Усяго з пачатку 2021 года з дапамогаю электронных сэрвісаў Беларускай чыгункі было аформлена больш за 600 000 білетаў на цягнікі ва ўсіх відах зносін.

Найбольшай папулярнасцю па-ранейшаму карыстаецца продаж электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Зараз пасажыры такіх цягнікоў афармляюць праз інтэрнэт звыш 43% ад усёй колькасці праязных дакументаў. Прычым, у параўнанні з лютым 2020 года гэта доля вырасла ў 1,5 разы.

Таксама працягвае расці папулярнасць і электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Так, у лютым 2021 года пасажыры цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній набылі ў 3 разы больш электронных білетаў у адносінах да лютага мінулага года.

Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі для пасажыраў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год