Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На першы рэйс цягніка №2 Мінск–Масква Беларуская чыгунка рэалізавала больш за 230 білетаў

08 лютага 2021

Беларуская чыгунка на першы рэйс цягніка №2 Мінск–Масква рэалізавала 236 білетаў. У адваротным кірунку на цягнік № 1 Масква–Мінск пасажыры набылі 229 білетаў.

Нагадаем, што сёння ў 22.10 у першую паездку з Мінска ў Маскву адправіцца фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква.

У сталіцу Расійскай Федэрацыі ён прыбудзе ў 08.13 наступных сутак. У адваротным кірунку з Масквы цягнік адправіцца 9 лютага 2021 года ў 22.13 і прыбудзе ў Мінск 10 лютага 2021 года ў 07.26. Далей з Мінска ён будзе курсіраваць па цотных, а з Масквы па няцотных днях.

У цяперашні час праезд у зносінах Мінск–Масква–Мінск магчымы толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Звяртаем увагу, што асобам, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю з-за мяжы чыгуначным транспартам, неабходна прадставіць даведку пра абследаванне на каронавірусную інфекцыю COVID-19 з адмоўным вынікам лабараторнага абследавання метадам ПЦР, выдадзеную не пазней чым за тры дні да даты перасячэння дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі . Выключэнне складаюць дзеці ва ўзросце да 5 гадоў (пры наяўнасці даведкі ў суправаджальных асоб), члены ўрадавых дэлегацый дзяржавы-члена ЕАЭС пры вяртанні ў краіну грамадзянства, члены лакаматыўных брыгад і асобы, звязаныя з перавозачнай дзейнасцю на чыгуначным транспарце (метадычныя рэкамендацыі Расспажыўнагляду па прафілактычным мерам для недапушчэння распаўсюджвання COVID-19 пры пасажырскіх чыгуначных зносінах).

Замежныя грамадзяне, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту, якія прыбываюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (выключэнне складаюць грамадзяне маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) таксама павінны мець пры сабе арыгінал або копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней трох сутак да даты перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 № 624 «Аб мерах па прадухіленню распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання»).

Акрамя гэтага пасажырам настойліва рэкамендавана выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў, кошце і парадку праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Нагадаем, што міжнародная пасажырскія зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у адпаведнасці з рашэннем Урада Расійскай Федэрацыі адноўлены з 00.00 гадзін 8 лютага 2021 года і будуць праходзіць паэтапна.

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць пасажыраў аб аднаўленні руху іншых міжнародных цягнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год