Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

4 лютага 2021 года Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй

05 лютага 2021

Нагадаем, што ў адпаведнасці з рашэннем Урада Расійскай Федэрацыі з 00:00 гадзін 8 лютага 2021 года пачынаецца паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

На першапачатковым этапе будзе арганізавана курсіраванне фірмовага хуткага цягніка «Беларусь» №2 /1 Мінск–Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Мінска па цотных, а з Масквы па няцотных днях.

Таксама з 9 лютага 2021 года хуткаму фірмоваму цягніку «Янтар» №30/29 Калінінград–Масква, фарміравання АТ «ФПК» (даччынае таварыства ААТ «РЖД»), прадугледжаны прыпынак на станцыі Мінск-Пасажырскі для пасадкі/высадкі пасажыраў.

Ажыццяўленне праезду гэтымі цягнікамі ў зносінах Мінск–Масква–Мінск прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Пры праездзе з Мінска білеты на цягнік № 2/1 Мінск–Масква можна набыць да станцый Смаленск, Вязьма і Масква Беларуская, у адваротным кірунку продаж праязных дакументаў ажыццяўляецца да станцый Вязьма, Смаленск, Мінск-Пасажырскі.

На цягнік № 30/29 Калінінград–Масква рэалізацыя праязных дакументаў ажыццяўляецца толькі для праезду ў зносінах Мінск–Масква і назад. Пры гэтым пасажыры могуць набыць праязныя дакументы пры праездзе з Мінска да станцый Смаленск, Вязьма, Гагарын, Масква Беларуская і ад гэтых станцый да станцыі Мінск-Пасажырскі.

Звяртаем увагу, што пасажыры, якія едуць у міжнародных зносінах (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 № 624 «Аб мерах па прадухіленню распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання»), павінны мець пры сабе арыгінал або копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней трох сутак да даты перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (уключаючы дату яе перасячэння) метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі. У медыцынскім дакуменце таксама павінны быць указаны прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна, дата правядзення і вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 (на беларускай, ці рускай, ці ангельскай мове). Акрамя гэтага, пасажырам настойліва рэкамендавана выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год