Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на навагоднія і калядныя святы

14 снежня 2020

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў і працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае перыядычнасць іх курсіравання.

Так, у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў дадатковыя цягнікі прызначаны ў зносінах Брэст–Віцебск і Гродна–Мінск.

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №652/651 Брэст–Віцебск–Брэст адправіцца з Брэста і Віцебска 24, 27, 30 снежня 2020 года і 3, 10 студзеня 2021 года.

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №628/627 Гродна–Мінск–Гродна адправіцца з Гродна 29 снежня 2020 года, а з Мінска 30 снежня 2020 года.

З улікам павышанага попыту на перавозкі цягнікамі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа цягнік №725/726 Мінск–Брэст–Мінск адпраўленнем з Мінска і Брэста 30 снежня 2020 года будзе курсіраваць здвоеным саставам.

Нагадаем, што раней Беларускай чыгункай ўжо было прызначана больш за 70 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць з 24 снежня 2020 года па 11 студзеня 2021 года па найбольш запатрабаваным у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Гродна–Крычаў–Камунары.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнута.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка настойліва рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны і па магчымасці выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год