Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла больш за 80 дадатковых цягнікоў на час навагодніх і калядных святаў

18 снежня 2020

Цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Брэст–Віцебск, Гродна–Мінск, Гродна–Крычаў–Камунары.

Звяртаем увагу, што ў мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў на 3 студзеня 2021 года дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Мінск–Гомель, Гомель–Мінск і Віцебск–Мінск.

Цягнік №686 адправіцца 3 студзеня з Мінска ў 12-20 і прыбудзе ў Гомель у 16-​​55. Назад з горада над Сожам цягнік №685 адправіцца ў 19-23 і прыбудзе ў сталіцу ў 23-50.

Цягнік №665 адправіцца 3 студзеня з Віцебска ў 10-48 і прыбудзе ў Мінск у 15-08.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі Беларуская чыгунка нагадвае пра важнасць выкарыстання індывідуальных сродкаў абароны органаў дыхання і антысептычных сродкаў.

Пры праездзе ў цягніку не забудзьцеся надзець маску.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год