Беларуская чыгунка ў навагоднія і калядныя святы працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на запатрабаваных у пасажыраў маршрутах
31 снежня 2020
Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы ў міжрэгіянальных зносінах, а таксама павялічвае колькасць месцаў для праезду пасажыраў у саставах, прызначаных раней.
З улікам павелічэння попыту на перавозкі цягнікамі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць паміж сталіцай нашай краіны і абласнымі цэнтрамі Гомелем і Брэстам, БЧ прымае неабходныя меры для забеспячэння праезду пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў у гэтых напрамках.
Так, у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў 3 студзеня 2021 года ў зносінах Мінск–Брэст прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №667/664.
З Мінска цягнік адправіцца ў 11.52 і прыбудзе ў Брэст у 16.15. У адваротным кірунку цягнік адправіцца ў 19.01 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 23.51.
Акрамя таго 2 студзеня 2021 года цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №727/728 Мінск–Брэст будзе курсіраваць здвоеным саставам.
Таксама 2 студзеня 2021 года здвоеным саставам будзе курсіраваць цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №710/709 Мінск–Гомель.
У цэлым на навагоднія і калядныя святы Беларускай чыгункай ужо прызначана больш за 100 дадатковых цягнікоў, якія курсуюць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск–Друя), Полацк–Мінск, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Гомель–Віцебск, Гродна–Крычаў–Камунары.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка настойліва рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны і па магчымасці выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год