Беларуская чыгунка інфармуе
24 жніўня 2020
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 7 верасня 2020 года скарэкціраваны расклад руху цягнікоў №605/606 Полацк–Брэст, а таксама групы бесперасадачных вагонаў Полацк–Гомель, якая курсіруе са штодзённай перыядычнасцю ў складзе дадзеных цягнікоў.
Цягнік №605 Полацк–Брэст будзе адпраўляцца з Полацка ў 17:01 (замест 14:44) і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 09:28 (замест 08:35).
Час адпраўлення цягніка №606 Брэст–Полацк з Брэста застанецца ранейшым – 17:19. Прыбываць на станцыю Полацк цягнік будзе ў 10:43 (замест 12:31).
Час адпраўлення бесперасадачных вагонаў Полацк–Гомель са станцыі Полацк – 17:01 (замест 14:44), час прыбыцця іх на станцыю Гомель застанецца ранейшым – 06:04. Пры руху ў зваротным кірунку, са станцыі Гомель яны будуць адпраўляцца ў 22:06 (замест 20:10) і прыбываць на станцыю Полацк у 10:43 (замест 12:31).
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў №605/606 Полацк–Брэст і бесперасадачных вагонаў Полацк–Гомель можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by. а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2020 год