Беларуская чыгунка пашырае магчымасці дыстанцыйных сэрвісаў продажаў праязных дакументаў
30 чэрвеня 2020
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі Беларуская чыгунка працягвае ўкараняць новыя магчымасці дыстанцыйных сэрвісаў продажаў праязных дакументаў.
З 30 чэрвеня Беларуская чыгунка дае пасажырам магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай пры куплі білета на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by).
Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній.
Для аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай неабходна пры куплі электронных білетаў у раздзеле «Даныя пасажыраў» паставіць «птушку» ў адпаведным полі. У гэтым выпадку кошт дадзенай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе. Звесткі аб аплачанай паслузе аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі праваднікоў, якія выдаюць камплекты пасцельных рэчаў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў.
Нагадваем, што дадзеная опцыя даступная ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» з 13 мая 2020 года. З моманту яе ўкаранення магчымасцю аплаціць бялізну з дапамогай смартфона скарысталіся больш за 6,1 тыс. пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ