Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка да 31 мая падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання з улікам рэкамендаванай сацыяльнай дыстанцыі ў цягніках з нумараванымі месцамі

23 красавіка 2020

Беларуская чыгунка падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання ў цягніках з нумараванымі месцамі да 31 мая 2020 года.

Рассаджванне па новай схеме было ўведзена БЧ з 15 па 29 красавіка 2020 года з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі у купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Дадзеная мера накіравана на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў беларускай магістралі, а таксама стварэнне камфортных умоў праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.

Згодна з новай схемай рассаджвання ў купэйных вагонах размяшчаюцца не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартных - не больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адной замове, дазваляецца продаж і 3, і 4 месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.

Пры афармленні праязных дакументаў у вагоны з месцамі для сядзення схема рассаджвання пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі – 2 + 2 ці 3 + 2. У двухмесным радзе пасажыр займае месца каля акна, у трохмесным – адзін пасажыр каля акна, а другі - праз месца каля праходу (сярэдні рад застаецца свабодным).

Новая схема рассаджвання ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз Інтэрнэт.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год