Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

28 лютага 2020

Па паведамленні ААТ «РЖД» з 5 сакавіка 2020 года прыпыняецца рух пасажырскага цягніка № 17/18 Масква-Ніца з прычапнымі вагонамі Масква-Брэст. Адпраўленнем з Масквы - з 05.03.2020, з Ніцы - з 07.03.2020.

Аб аднаўленні руху цягніка будзе паведамлена дадаткова.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі і прычапныя вагоны можна будзе вярнуць без збірання дадатковай платы і збораў.

За вяртаннем грашовых сродкаў пасажырам неабходна звяртацца па месцы набыцця білетаў. У выпадку, калі адмова ад паездкі адбываецца на тэрыторыi замежнай для пасажыра дзяржавы, ён павінен звярнуцца ў чыгуначную касу і праставіць адмысловую адзнаку аб адмене цягніка для наступнай аперацыі вяртання.

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца па месцы набыцця праязнога дакумента.

Падрабязную інфармацыю аб парадку вяртання грашовых сродкаў за нявыкарыстаныя праязныя дакументы і аб руху цягнікоў пасажыры таксама могуць атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (для званкоў з Беларусі), а таксама +375 222 392547 (для званкоў з тэрыторыі замежных дзяржаў).

Па кругласутачным тэлефоне Адзінага інфармацыйна-сэрвіснага цэнтра ААТ «РЖД» 8 (800) 775-00-00 (для званкоў з Расіі), а таксама 7 (499) 605-20-00 (для званкоў з тэрыторыі замежных дзяржаў).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год