З 10 ліпеня на чыгуначных вакзалах Беларусі з'явіўся бясплатны Wi-Fi
10 ліпеня 2017
Беларуская чыгунка працягвае актыўнае развіццё спадарожных сэрвісаў для пасажыраў. З 10 ліпеня БЧ сумесна з СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» у тэставым рэжыме арганізавала бясплатны доступ да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi на чыгуначных вакзалах краіны. Хот-споты сеткі Wi-Fi з'явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у Мінску, Оршы, Маладзечна, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродна, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Cкорасны доступ у сетку забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі.
Запуск паслугі Wi-Fi на ўсіх вакзалах Беларускай чыгункі ў камерцыйную эксплуатацыю плануецца c 25 ліпеня 2017 года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год