Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Бясплатны Wi-Fi на вакзалах Беларускай чыгункі даступны для абанентаў любых мабільных аператараў

27 ліпеня 2017

Беларуская чыгунка пачала прамысловую эксплуатацыю паслугі бясплатнага бесправаднога Інтэрнэту. Па замове БЧ кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах краіны: у цэлым у залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Мінску і Брэсце ўсталявалі 103 пункты доступу. Сумесны маштабны праект закліканы пашырыць спіс дадатковых сэрвісаў для пасажыраў, павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі.

«Адна з адметных асаблівасцей у нас — любы іншаземец зможа атрымаць доступ да Wi-Fi, прайшоўшы аўтарызацыю. Для гэтага няма неабходнасці набываць сім-карту беларускага аператара. Гэта было адным з умоў праекта, каб Wi-Fi быў даступны абанентам любога аператара», — растлумачыў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Казачок.

Больш за два тыдні тэхналогію тэставалі, працы завяршыліся, і цяпер наведвальнікі чыгуначных вакзалаў могуць камфортна карыстацца бясплатным Інтэрнэтам: абменьвацца паведамленнямі ў мессенджер, чытаць навіны ці слухаць музыку. За гэты час больш за 17 тысяч чалавек ужо скарысталіся грамадскім Wi-Fi на вакзалах. Пакуль больш актыўна за ўсё тэхналогію выкарыстоўваюць у Мінску, Гомелі і Віцебску.

Скарыстацца бясплатным Wi-Fi на вакзалах Беларускай чыгункі можна пасля пацверджання асобы: карыстальнік уводзіць нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля гэтага атрымлівае SMS з паролем для ўваходу ў сетку. Аўтарызацыя дзейнічае 24 гадзіны. Гэта значыць, калі ў гэты прамежак часу вы вырашыце зайсці ў Інтэрнэт паўторна, ваш гаджэт падключыцца да сеткі аўтаматычна.

«МТС ужо арганізаваў грамадскі Wi-Fi для шэрагу медцэнтраў і банкаў, АЗС, гасцініц і кафэ. Праект з Беларускай чыгункай адзін з самых маштабных і знакавых для кампаніі. Заказчык атрымаў рашэнне «пад ключ»: грамадскую Wi-Fi-сетку для доступу ў Інтэрнэт з ідэнтыфікацыяй па SMS. Плённае супрацоўніцтва з Беларускай чыгункай мы маем намер працягваць і прадастаўляць якасныя паслугі жыхарам і гасцям нашай краіны», адзначыў кіраўнік камерцыйнага дэпартамента МТС Яўген Бранцаў.

Нагадаем, бясплатны Wi-Fi даступны наведвальнікам вакзалаў Беларускай чыгункі ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечна, Оршы, Асіповічах, Полацку і Пінску .

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год