Беларуская чыгунка інфармуе
22 сакавіка 2017
У мэтах пошуку аптымальных варыянтаў правядзення пагранічных і мытных працэдур у цягніках міжнародных ліній 12 красавіка 2017 года адбудзецца эксперыментальная паездка цягнікоў № 805 Мінск—Вільнюс і № 806 Вільнюс—Мінск з правядзеннем дадзеных працэдур на станцыі Мінск-Пасажырскі. Кантроль будзе ажыцяўляцца да адпраўлення і пасля прыбыцця цягніка на станцыю адпаведна. Ад Мінска да Вільнюса і назад цягнік пойдзе без прыпынкаў для высадкі і пасадки пасажыраў на станцыях Маладзечна і Гудагай.
Звяртаем увагу пасажыраў, што пасадка ў цягнік № 805 паведамленнем Мінск—Вільнюс на станцыі Мінск-Пасажырскі ў гэты дзень пачнецца ў 7.15 і скончыцца ў 7.45. Цягнік адправіцца са станцыі ў 8.00. У перыяд з 7.15 да 8.00 супрацоўнікамі памежных і мытных органаў будуць праводзіцца неабходныя кантрольныя мерапрыемствы.
Пасля прыбыцця цягніка № 806 паведамленнем Вільнюс—Мінск на станцыю Мінск-Пасажырскі (у 21.40) таксама будзе ажыцёўлены памежна-мытны кантроль.
Доступ да цягнікоў на станцыі Мінск-Пасажырскі будзе абмежаваны для асоб без праязных дакументаў (білетаў).
Просьба пасажыраў загадзя планаваць свой час з улікам правядзення памежна-мытных працэдур, а таксама звярнуць увагу на час адпраўлення цягніка № 805 Мінск—Вільнюс (7.45), названы ў праязных дакументах (білетах).
Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў № 805 Мінск—Вільнюс і № 806 Вільнюс—Мінск можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год