Увазе пасажыраў!
24 лютага 2017
У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на ўчастку Уша—Маладзечна ў перыяд з 27.02.2017 па 06.03.2017 часткова змяняецца расклад руху рэгіянальных ліній цягнікоў эканомкласа на ўчастку Мінск—Маладзечна—Гудагай.
Актуальны расклад размешчаны на сайце Беларускай чыгункі rasp.rw.by.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці, выкліканыя зменамі ў раскладзе руху цягнікоў, і рэкамендуе пасажырам своечасова планаваць свае паездкі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год