На Кубак свету па шорт-трэку — цягнікамі гарадскіх ліній!
09 лютага 2017
Беларуская чыгунка разам з Беларускім саюзам канькабежцаў нагадваюць — трапіць на этап Кубка міра по шорт-трэку, які ўпершыню пройдзе ў Мінску 10—12 лютага, хутка і зручна можна цягнікамі гарадскіх ліній. Чакаецца, што гэты маршрут будзе асабліва запатрабаваны ў заўзятараў з іншых гарадоў краіны, якія плануюць прыбыць у Мінск чыгуначным транспартам. Каб дабрацца да культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна», неабходна праехаць цягніком гарадскіх ліній ад станцыі Мінск-Пасажырскі да прыпыначнага пункта Масюкоўшчына, час у шляху — усяго 9 хвілін, а затым прайсці пешшу да канькабежнага стадыёна.
Нагадаем, у 2014 годзе падчас правядзення Чэмпіянату свету па хакеі цягнікі гарадскіх ліній карысталіся папулярнасцю ў заўзятараў з розных гарадоў і краін. Тады, толькі за першы тыдзень спаборніцтваў імі скарысталіся больш за 24 тысяч чалавек, якія наведалі хакейныя матчы, якія праходзілі на лёдзе «Мінск-арэны».
Больш падрабязна з актуальным раскладам руху цягнікоў гарадскіх ліній можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і rasp.rw.by.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год