Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 11 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады

21 лістапада 2016

 З 00.00 гадзін 11 снежня 2016 года на дарогах краін Садружнасці ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады.

У графіку на 2016/2017 гады прадугледжана курсіраванне 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній па маршрутах Мінск—Беларусь, Мінск—Рудзенск і Мінск—Смалявічы.

У рэгіянальных зносінах c 11 снежня прадугледжана курсіраванне 21 пары цягнікоў бізнес-класа і 340 пар цягнікоў эканом-класа.

У міжрэгіянальным паведамленні ў графіку руху цягнікоў на 2016/2017 гады прадугледжана курсіраванне 42 пар цягнікоў. У тым ліку 4 цягнікі эканом-класа пераведзеныя ў катэгорыю бізнэс-класа.

Беларуская чыгунка імкнецца зрабіць хуткімі і камфортнымі паездкі як паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, так і паміж буйнымі гарадамі Беларусі. Па маршруце Гомель—Магілёў будзе курсіраваць цягнік бізнес-класа №720/719, які заменіць цягнік эканом-класа №654/653. Акрамя гэтага, пасля завяршэння прыёмачных выпрабаванняў і гатоўнасці да эксплуатацыі, якія паступілі на дарогу ў другой палове 2016 года новых камфартабельных дызель-цягнікоў ДП3 — замест цягніка эканом-класа №645/646 Віцебск—Магілёў будзе прызначаны цягнік бізнес-класа №705/706, маршрут якога падоўжаны да Полацка. Названыя цягнікі будуць курсіраваць штодня.

 

На напрамку Мінск—Гомель на пастаяннай аснове прадугледжана курсіраванне цягніка бізнес-класа №716/715. Таксама прадугледжана курсіраванне новага цягніка №717/718 Гомель—Мінск па пятніцах і нядзелях, па перадвыхадных і святочных днях. Акрамя таго, з 11 снежня электрацягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №707/708 Гомель—Мінск і №710/709 Мінск—Гомель будуць курсіраваць па пятніцах, выхадных, перадсвяточных і святочных днях здвоеным саставам (14 вагонаў). Гэта рашэнне прынята для задавальнення попыту пасажыраў на гэтым кірунку.

У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай у графіку на 2016/2017 гады прадугледжана курсіраванне 56 пар цягнікоў, 36 з іх — фарміравання БЧ і 20 пар цягнікоў — фарміравання іншых чыгуначных адміністрацый. Будуць захаваны дзеючыя маршруты да Чарнаморскага ўзбярэжжа, якія звязваюць Беларусь з Адлерам, Анапай, Новаалексееўкай, Адэсай, Сочы і Херсонам.

Таксама ў новым графіку па асобных перыядах павышанага попыту вызначаны цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй — №50/49 Брэст—Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна—Масква, №132/131 Брэст—Масква. Дадзеныя цягнікі будуць курсіраваць штодня:

з 22.12.2016 па 09.01.2017;

з 23.03.2017 па 03.04.2017;

з 27.04.2017 па 10.05.2017;

з 01.06.2017 па 31.08.2017;

з 26.10.2017 па 08.11.2017.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца ў чыгуначных касах, па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год