Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Купляй загадзя — плаці менш. У 2017 годзе Беларуская чыгунка павялічыць памер скідак на праезд у зносінах Беларусь—Расія

18 лістапада 2016

У адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж Беларускай чыгункай і Расійскімі чыгункамі, з 1 студзеня 2017 года часткова змяняюцца ўмовы прадастаўлення скідак у залежнасці ад тэрмінаў продажу праязных дакументаў для індывідуальных пасажыраў, жадаючых праехаць у купэйных вагонах і вагонах катэгорыі СВ.

Найбольшую выгаду змогуць атрымаць пасажыры, якія сплануюць сваю паездку загадзя. Так, пры афармленні праязных дакументаў у перыяд ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка, замест той скідкі, якая дзейнічала ў 2016 годзе ў памеры 15% да агульнага кошту праезду, у 2017 годзе будзе дзейнічаць скідка — 20%. Пры куплі білетаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка агульны кошт праезду будзе зніжан на 15% замест 10%.

Нагадваем, што пры набыцці білетаў у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення цягніка захоўваецца базавы тарыф, а ў апошнія 10 дзён да адпраўлення цягніка ўстаноўлена надбаўка ў памеры 5%.

 

Акрамя таго, у 2017 годзе прадоўжаць дзейнічаць устаноўленыя раней умовы прадастаўлення 10% скідкі пры адначасовым афармленні пасажырамі праезду «туды і назад» у купэйных вагонах і вагонах СВ асобных цягнікоў у зносінах Беларусь—Расія. Прычым, дадзеная скідка сумуецца са скідкамі ў залежнасці ад тэрмінаў продажу. Да прыкладу — ужо цяпер можна атрымаць агульную скідку да 30%, набываючы праязныя дакументы на паездку ў студзені 2017 года. Таксама зэканоміць 10% ад агульнага кошту праезду па-ранейшаму можна пры выбары бакавых месцаў у плацкартных вагонах.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце www.rw.by у раздзеле: «Паслугі пасажырам» — «Спецыяльныя тарыфы ў 2017 годзе» — «Скідкі на праезд у зносінах Беларусь—Расія» .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год