Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла на 7 лістапада дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Вільнюс

04 лістапада 2016

У сувязі з павелічэннем пасажырапатоку ў выхадныя і святочныя дні ў напрамку Мінск—Вільнюс Беларуская чыгунка прызначыла на 7 лістапада дадатковы цягнік міжнародных ліній № 801/802.

Цягнік № 801 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 08.10 і прыбываць у Вільнюс ў 10.59. Час адпраўлення цягніка № 802 з Вільнюса — 20.05, прыбыцця ў Мінск — 00.49.

Акрамя таго, для забеспячэння праезду пасажыраў у напрамку Мінск—Вільнюс 8, 11, 18 і 25 лістапада Беларуская чыгунка ў два разы павялічвае колькасць месцаў у цягніку № 805/806 (286 месцаў).

У цяперашні час па беларускай магістралі ў зносінах Мінск Вільнюс курсіруюць 4 пары цягнікоў — штодня № 805/806, № 807/808 і № 803/804, цягнік № 801/802 курсіруе па суботах і нядзелях.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год