Беларуская чыгунка павялічыла глыбіню продажу праязных дакументаў на цягнікі ў паведамленні Беларусь—Украіна да 45 сутак
11 мая 2016
З мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, прыцягнення дадатковага пасажырапатоку Беларуская чыгунка павялічыла тэрміны папярэдняга продажу праязных дакументаў з 30 да 45 сутак на некаторыя цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Украінай.
Так, за 45 сутак да адпраўлення зараз можна набыць білеты на цягнікі: 86/85 Мінск—Кіеў, 284/283 Баранавічы—Херсон, 371/372 Магілёў—Львоў.
Гэта мера дасць магчымасць пасажырам своечасова планаваць свае паездкі.
Нагадваем, што на цягнікі 94/93 Мінск—Адэса, 100/99 Мінск—Новаалексееўка глыбіня продажу праязных дакументаў засталася ранейшай і складае 45 сутак.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год