Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні майскіх святаў

08 красавіка 2016

У гэтыя святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла 8 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным паведамленні. Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць 10 мая па наступных напрамках:

№ 713 Віцебск—Мінск;

№ 714 Мінск—Віцебск;

№ 608 Брэст—Мінск;

№ 645 Віцебск—Магілёў;

№ 646 Магілёў—Віцебск;

№ 664 Брэст—Мінск;

№ 712 Мінск—Брэст;

№ 711 Брэст—Мінск.

 

Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд травеньскіх святаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год