Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з сённяшняга дня прапануе пасажырам у цягніках поснае меню

14 сакавіка 2016

На перыяд Вялікага посту, то ёсць з 14 сакавіка і да 30 красавіка, у вагонах-рэстаранах цягнікоў БЧ прапануецца спецыяльнае поснае меню.

Пасажыры могуць зрабіць выбар з асартыменту страў, якія выключаюць прадукты жывёльнага паходжання. Гэта агароднінныя салаты і закускі, разнастайныя стравы з бульбы і грыбоў, перац, фаршаваны гароднінай, розныя кашы і іншыя стравы. Дэсертнае меню прадстаўлена посным печывам, вялікім выбарам садавіны і сокаў.

Акрамя поснага, у вагонах-рэстаранах дзейнічае і традыцыйнае меню, якое ўключае мясныя, рыбныя і малочныя стравы.

Новаўвядзенне датычыцца цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсуюць у міжнародным і міжрэгіянальным паведамленні, якія маюць вагоны-рэстараны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год