Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

13 снежня 2015

Па паведамленню польскага чыгуначнага перавозчыка, якое паступiла ў адрас Беларускай чыгункі, інфармуем, што ў сувязі з адсутнасцю канчатковага рашэння Міністэрства транспарту і будаўніцтва Рэспублікі Польшча па фінансаванні чыгуначных перавозак у зносінах ВаршаваГродна, з13.12.2015 года рух цягнікоў на гэтым участку часова прыпынены да канчатковага рашэння названага міністэрства.

У сваю чаргу нагадваем, што Беларуская чыгунка з 13.12.2015 года прызначыла у штодзённы зварот 2 бесперасадачныя вагоны МінскВаршава. Дадзеныя вагоны будуць курсіраваць у складзе цягніка № 9/10 МаскваВаршава.

У новым графіку з Мінска цягнік адпраўляецца ў 1.16 ночы і прыбывае на станцыю Варшава Цэнтральная раніцай у 8.55. Час адпраўлення саставу ў зваротным кірунку са станцыі Варшава Цэнтральная  18.53; прыбыцця ў Мінск — раніцай наступнага дня ў 7.24.

Просім пасажыраў загадзя планаваць паездкі і ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

У цяперашні час Беларуская чыгунка ажыццяўляе кансультацыі з польскімі калегамі па аднаўленні руху цягнікоў на ўчастку ВаршаваГродна.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць