Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Новы графік руху цягнікоў на 2015—2016 гады ўводзіцца на Беларускай чыгунцы з 13 снежня

01 снежня 2015

З 00.00 гадзін 13 снежня 2015 года на дарогах краін Садружнасці ўводзіцца графік руху цягнікоў на 20152016 гады. Новы графік быў зацверджаны на 63-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое прайшло ў Ташкенце 45 лістапада бягучага года. Новы графік будзе рэгуляваць рух 161 пары пасажырскіх цягнікоў, 28 пар прыгранічных прыгарадных цягнікоў, 211 прычапных і бесперасадачных пасажырскіх вагонаў па 119 маршрутах, якія праходзяць па тэрыторыі Садружнасці.

Нагадваем, рашэнне аб пераносе тэрміну ўводу новага графіка руху цягнікоў з апошняй нядзелі мая, як гэта было раней, на другую нядзелю снежня было прынята на 61-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, які адбыўся ў кастрычніку 2014 года ў Баку. Гэта было абумоўлена тым, што раней новы графік цягнікоў, уведзены ў маі, даводзілася карэктаваць яшчэ ў снежні, калі свой расклад руху цягнікоў уводзілі ў дзеянне жалезныя дарогі краін Еўропы. Цяпер жалезныя дарогі краін Садружнасці будуць працаваць у адным часовым рэжыме з чыгункамі еўрапейскіх краін, што дасць магчымасць значна спрасціць працу па ўзгадненні графіка руху цягнікоў, фарміраваць тыя ці іншыя маршруты ў адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю і параметрамі бюджэтаў чыгунак, а таксама паменшыць неабходнасць дадатковых узгадненняў і карэкціровак графіка руху цягнікоў.

 

Беларускай чыгункай у міжнародных зносінах у графіку на 20152016 гады прадугледжана пастаяннае курсіраванне 30 пар пасажырскіх цягнікоў фарміравання БЧ.

У новым графіку прадугледжана курсіраванне новых цягнікоў № 284/283 БаранавічыХерсон і №‑816/815 ГроднаВільнюс.

Таксама захаваны па асобных перыядах папулярныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй  № 50/49 БрэстСанкт-Пецярбург, № 78/77 ГроднаМасква, № 132/131 БрэстМасква. Дадзеныя цягнікі будуць курсіраваць з 24.12.2015 па 11.01.2016, з 04.03.2016 па 09.03.2016, з 21.03.2016 па 04.04.2016, з 29.04.2016 па 10.05.2016, з 01.06.2016 па 15.09.2016 і з 24.10.2016 па 09.11.2016. Павялічылася частата курсіравання цягніка № 83/84 ГомельСанкт-Пецярбург, які стаў хадзіць «штодня» замест «праз дзень». З улікам пасажырапатоку ў напрамку МінскАдэса зменена перыядычнасць курсіравання цягніка № 94/93  састаў будзе перавазіць пасажыраў «летам  праз дзень, зімой  па датах» (раней было «летам — штодня, зімой — праз дзень»).

Цягнік № 100/99 раней курсаваўшы у паведамленні МінскСімферопаль прадугледжаны ў паведамленні ў летні перыяд МінскНоваалексееўка (праз дзень) і ў зімовы перыяд МінскЗапорожжа (праз дзень).

У міжнародных зносінах з краінамі Еўрапейскага Саюза ў графіку на 20152016 гады цягнік № 115/116 МінскВаршава пераведзены ў разрад «па ўказанні», у сувязі з чым, у складзе цягніка № 9/10 МаскваВаршава ўзгоднена курсіраванне ў штодзённых зносінах 2 вагонаў МінскВаршава.

Упершыню ў новым графіку узгоднены дадатковы бесперасадачны вагон Мінск‑Бар, які звяжа Беларусь з Чарнагорыяй (будзе курсіраваць у летні перыяд 1 раз у тыдзень) і дадатковы бесперасадачны вагон Мінск‑Бялград (зімовы перыяд — 3 разы на тыдзень па ўказанні).

Таксама ўзгоднена курсіраванне дадатковага бесперасадачнага вагона МінскВарна (летні перыяд — 2 разы на тыдзень).

Дадатковыя бесперасадачныя вагоны МінскБар, МінскБялград і МінскВарна будуць курсіраваць праз краіны Еўропы.

У міжрэгіянальным паведамленні ў графіку руху цягнікоў на 2015‑2016 гады прадугледжана курсіраванне 47 пар цягнікоў, з іх 6 цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

У новым графіку ў тым ліку прадугледжана курсіраванне наступных новых цягнікоў:

№ 712/711 БрэстМінск адпраўленнем з Брэста і Мінска па пятніцах і нядзелях;

№ 713/714 ВіцебскМінск адпраўленнем з Віцебска і Мінска па пятніцах і нядзелях;

№ 682/681 БрэстМінск (па перыядах) адпраўленнем з Брэста ў 04.25 (прыбыццё ў Мінск у 08.48), адпраўленнем з Мінска ў 09.28 (прыбыццё ў Брэст у 13.51).

Таксама цягнік № 658/657 БрэстВіцебск прызначаны ў штодзённы зварот (замест праз дзень). Акрамя таго ў яго складзе прадугледжана штодзённае прытрымліванне бесперасадачных груп вагонаў БрэстКамунары таксама ў штодзённым звароце.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць