Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 13 снежня адкрывае штодзённае бесперасадачнае паведамленне Мінск—Варшава

11 снежня 2015

З мэтай забеспячэння рэгулярных транспартных зносін з краінамі Еўрасаюза Беларуская чыгунка з уводам новага графіка руху цягнікоў на 20152016 гады з 13 снежня прызначыла ў штодзённы зварот 2 бесперасадачныя вагоны МінскВаршава. Дадзеныя вагоны будуць курсіраваць у складзе цягніка № 9/10 МаскваВаршава.

У новым графіку з Мінска цягнік адпраўляецца ў 1.16 ночы і прыбывае на станцыю Варшава Цэнтральная раніцай у 8.55. Час адпраўлення саставу ў зваротным кірунку са станцыі Варшава Цэнтральная 18.53; прыбыцця ў Мінск  раніцай наступнага дня ў 7.24.

 

У сваю чаргу цягнік № 115/116 МінскВаршава, які ў бягучым годзе курсіраваў два разы на тыдзень і адпраўляўся з Мінска па панядзелках і чацвяргах з уводам новага графіка будзе прызначацца «па ўказанні».

Нагадваем, графік руху цягнікоў на 20152016 гады ўводзіцца на дарогах краін Садружнасці з 00.00 гадзін 13 снежня. У міжнародных зносінах новы графік прадугледжвае пастаяннае курсіраванне 30 пар пасажырскіх цягнікоў фарміравання БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год