Увазе пасажыраў! З 15 кастрычніка Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй
14 кастрычніка 2015
Беларуская чыгунка па ўзгадненні c ААТ «Расійскія чыгункі»з 15 кастрычніка ўзаемна зніжаюць кошт праезду пасажыраў у сярэднім на 12%. Зніжкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года.
Да прыкладу, кошт праезду па маршруце Мінск—Масква ў купэ няфірменнага цягніка знізіцца на 140,0 тыс. рублёў і складзе 1016,0 тыс. рублёў, у плацкартным вагоне — на 80,0 тыс. рублёў і складзе 562,0 тыс. рублёў, а на бакавых месцах на 65,0 тыс. рублёў і складзе 507,0 тыс. рублёў.
Акрамя таго да зніжанага кошту праезду захоўваюцца зніжкі: да 15% — у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ;
10% — пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне;
10% — зніжка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад» пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных цягнікоў.
Таксама пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца зніжкі да 30% ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад агульнай адлегласці паездкі і колькасці пасажыраў у групе.
З інфармацыяй аб кошце праезду і ўмовамі прымянення зніжак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www. rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год