Увазе пасажыраў! 20 кастрычніка ў сувязі з рамонтам моста на ўчастку Койданава—Негарэлае будзе часова зменены парадак руху цягнікоў
13 кастрычніка 2015
У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Койданава—Негарэлае 20 кастрычніка з 2:00 ночы да 21.00 вечара будзе прыпынены рух цягнікоў. Падвоз пасажыраў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа паміж станцыямі Койданава і Негарэлае будзе ажыцяўляцца арганізаваным аўтатранспартам.
Адменены цягнік міжнародных ліній № 68/67 Брэст—Саратаў—Брэст адпраўленнем з Брэста 16 кастрычніка, з Саратава — 18 кастрычніка. Адмененыя бесперасадачныя вагоны па маршруце Брэст—Санкт-Пецярбург, якія курсуюць ў складзе цягнікоў № 652/52 і № 51/27 адпраўленнем з Брэста 18 і 20 кастрычніка, з Санкт-Пецярбурга — 19 і 21 кастрычніка.
У перыяд з 18 па 21 кастрычніка таксама адмяняецца шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць па маршрутах Брэст‑Віцебск‑Брэст, Баранавічы‑Калінкавічы‑Баранавічы, Баранавічы‑Віцебск‑Баранавічы, Гродна‑Мінск‑Гродна, Брэст‑Мінск‑Брэст, Мінск‑Баранавічы‑Мінск.
Таксама зменіцца маршрут цягніка міжнародных ліній № 104 Брэст—Навасібірск, які 20 кастрычніка будзе прытрымлівацца праз станцыю Баранавічы-Палескія, Маладзечна і Ліду. Акрамя таго, у гэты дзень састаў адправіцца з Брэста раней, чым звычайна — у 7.30 замест 10.42.
20 кастрычніка таксама зменіцца расклад цягніка № 701 Мінск—Брэст, які адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 20.45 замест звычайных 16.45, а прыбудзе на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 00.12 наступных сутак.
Акрамя таго, будуць скарочаны маршруты некаторых цягнікоў. Так, цягнік № 649/650 Магілёў—Брэст—Магілёў адпраўленнем з Магілёва 20 кастрычніка будзе курсіраваць ў паведамленні Магілёў—Мінск—Магілёў згодна з дзеючым раскладам, а цягнік № 27 Масква—Брэст адпраўленнем з Масквы 19 кастрычніка — у паведамленні Масква—Мінск згодна з дзеючым раскладам. Маршрут цягніка № 28 Брэст—Масква адпраўленнем з Брэста 20 кастрычніка таксама скароціцца да сталіцы Беларусі — цягнік прызначаецца ў зносінах Мінск—Масква (адпраўленне з Мінска 20 кастрычніка) згодна з дзеючым раскладам.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці! Просім з разуменнем паставіцца да сітуацыі і загадзя планаваць свае паездкі.
Больш падрабязную інфармацыю аб змене раскладу руху цягнікоў 20 кастрычніка, а таксама аб руху ўзгодненага аўтатранспарту на перагоне Койданава—Негарэлае можна атрымаць па тэлефонах даведачных службаў, на інфармацыйных стэндах станцый і прыпыначных пунктах участка Мінск—Баранавічы, а таксама на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год