Беларуская чыгунка прызначае міжнародны цягнік Гомель—Санкт-Пецярбург у штодзённы зварот з 25 кастрычніка
20 кастрычніка 2015
З мэтай павышэння прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка з 25 кастрычніка прызначае цягнік № 84/83 Гомель—Санкт-Пецярбург у штодзённы зварот.
У цяперашні час цягнік № 84/83 Гомель—Санкт-Пецярбург курсіруе праз дзень. Расклад руху саставу застанецца ранейшым — ён адпраўляецца з Гомеля ў 17.16 і прыбывае ў Санкт-Пецярбург у 10.08 наступных сутак. Час адпраўлення ў зваротным напрамку — 17.05, прыбыцця ў Гомель — 10.27 наступных сутак.
У склад цягніка ўключаны плацкартавыя і купэйныя вагоны. Нагадваем, што Беларуская чыгунка з 15 кастрычніка ўвяла зніжкі на праезд у цягніках у зносінах з Расіяй у сярэднім на 12%. Акрамя таго, захоўваецца дзеянне раней прадстаўленых зніжак да 15% у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў і тыпаў вагонаў, а таксама зніжкі пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў да 30%.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год