Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыступіла да ўкаранення аўтаматызаванай сістэмы ГВР «Нёман» ўласнай распрацоўкі на чыгуначных вузлах

27 кастрычніка 2015

Беларуская чыгунка прыступіла да чарговага этапу аўтаматызацыі перавозачнага працэсу — укараненню на чыгуначных вузлах аўтаматызаванай сістэмы ГВР «Нёман», якая дазваляе ў аўтаматычным рэжыме весці на працоўным месцы цягніковага дыспетчара выкананы графік руху цягнікоў з яго адлюстраваннем на маніторы кампутара.

Першым дадзенай сістэмай БЧ абсталявала Маладзечанскі чыгуначны вузел. ГВР «Нёман» ужо добра зарэкамендаваў сябе тут у ходзе доследнай эксплуатацыі. У кастрычніку бягучага года чакаецца ўвод сістэмы ў прамысловую эксплуатацыю. Да канца 2015 года таксама плануецца прыступіць да работ па ўкараненні ГВР «Нёман» на Мінскім і Аршанскім чыгуначных вузлах. Далей на чарзе Баранавіцкі, Віцебскі і Полацкі вузлы.

Беларуская чыгунка рэалізуе гэты праект з мэтай удасканалення арганізацыі кіравання перавозачным працэсам, павышэння бяспекі руху. Укараненне сістэмы ГВР «Нёман» значна палегчыць працу цягніковых дыспетчараў чыгуначных вузлоў, якім да гэтага часу даводзілася весці выкананы графік руху цягнікоў ўручную на паперы. Аўтаматычнае вядзенне выкананага графіка руху (рэгістрацыя часу праходжання кожным цягніком станцый участка) выключыць чалавечы фактар і ў перспектыве дасць магчымасць аўтаматызаваць улік, аналіз, а таксама планаванне цягніковай працы на участках беларускай магістралі.

 

У цяперашні час сістэмай ГВР «Нёман» абсталяваны ўсе найважнейшыя лінейныя ўчасткі Беларускай чыгункі  МінскБрэст, АсіповічыМаладзечна, МінскОрша і інш. Вядуцца працы па абсталяванні сістэмай ўчастка АсіповічыЖлобінГомель.

ГВР «Нёман» з'яўляецца распрацоўкай канструктарска-тэхнічнага цэнтра (КТЦ) Беларускай чыгункі. Сістэма функцыянуе ў цесным узаемадзеянні з мікрапрацэсарнай дыспетчарскай цэнтралізацыяй «Нёман» — графік выкананага руху цягнікоў фарміруецца на падставе імпульсаў тэлесігналізацыі дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман». Акрамя адлюстравання графіка выкананага руху ГВР «Нёман» мае шэраг дадатковых функцый, уключаючы аўтаматычную сістэму адлюстравання папярэджанняў і аўтаматычнае фарміраванне справаздачнай формы-дадатку да графіку руху цягнікоў.

Мікрапрацэсарная сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» распрацавана спецыялістамі КТЦ Беларускай чыгункі і ўяўляе сабой набор праграмна-апаратных сродкаў, якія дазваляюць ажыцявіць дыстанцыйны кантроль і кіраванне аб'ектамі чыгуначнай аўтаматыкі, забяспечыць арганізацыю і кіраванне перавозачным працэсам. Выкарыстанне ДЦ «Нёман» на БЧ дазволіла істотна павялічыць працягласць дыспетчарскіх участкаў і забяспечыць іх найбольш поўнай інфармацыяй аб аператыўнай цягніковай сітуацыі, стане прылад СЦБ, сувязі і энергазабеспячэння. Сёння дыспетчарскай цэнтралізацыяй «Нёман» абсталявана звыш 2674 км Беларускай чыгункі (16 участкаў), у сістэму ДЦ ўключаны 247 станцый дарогі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год