Беларуская чыгунка правядзе ў Брэсце XV міжнародны турнір па валейболе
16 кастрычніка 2015
Беларуская чыгунка ўжо ў 15-ы раз правядзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе. Мерапрыемства пройдзе на базе культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ з 30 кастрычніка па 1 лістапада.
Чакаецца, што ў турніры возьмуць удзел жаночыя і мужчынскія зборныя каманды па валейболе чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Польшчы, Славакіі, а таксама ПАО «Транскантэйнер».
Арганізатарамі міжнароднага турніру па валейболе з'яўляюцца Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Турнір праводзіцца на Беларускай чыгунцы штогод з 2000 года.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца папулярызацыя валейбола і развіццё дружалюбных сувязяў паміж чыгуначнікамі розных краін, абмен вопытам па арганізацыі спартыўна-масавай работы з замежнымі чыгуначнымі адміністрацыямі. Турнір праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 110-годдзю ўтварэння Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Году моладзі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год