Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з ліпеня ўвяла дадатковыя скідкі на праезд у Балгарыю для моладзі і міні-груп пасажыраў

06 ліпеня 2015

З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка ўвяла дадатковыя зніжкі на праезд пэўных катэгорый пасажыраў у цягніку №374/373 Мінск–Варна (Балгарыя).

Уведзены моладзевы тарыф «Junior» для асоб ад 12 да 26 гадоў, кошт праезду па якім складае 139,8 еўра на чалавека. Ранней таксама стаў праезд для сем'яў ці груп пасажыраў ад 2 да 5 чалавек па тарыфе «Voyage» — кошт праезду складае 138 еўра.

Нагадваем, у складзе групы (ад 6 і больш чалавек) кошт праезду на цягніку Мінск–Варна складае 135 еўра.

 

Цягнік №374/373 Мінск–Варна курсіруе раз у тыдзень. Ён адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.18 і прыбывае ў Варну праз суткі ў 10.15. Час адпраўлення састава ў зваротным напрамку — у 19.15, прыбыцця ў сталіцу — таксама праз суткі ў 16.59. Цягнік следуе з Беларусі ў Балгарыю праз тэрыторыі Украіны, Малдовы і Румыніі. Час у шляху руху складае 45 гадзін. Цягнік Мінск–Варна будзе курсіраваць да 12 Жніўня 2015. Пры наяўнасці заявак на перавозку пасажыраў, курсіраванне цягніка можа быць падоўжана.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год