Беларуская чыгунка з 15 ліпеня больш чым у 2 разы зніжае кошт праезду па трох маршрутах ў паведамленні з Польшчай
15 ліпеня 2015
З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка па ўзгадненні з чыгуначнай адміністрацыяй Польшчы з 15 ліпеня ўводзіць фіксаваны кошт праезду на цягніках па маршрутах Гродна–Беласток, Гродна–Элк, Гродна–Малкінія.
У выніку тарыфны кошт праязных дакументаў ад Гродна да Беластока і ў зваротным напрамку паменшыцца ў 2,4 разы і складзе 120.155 беларускіх рублёў пры куплі ў касах БЧ або 7 еўра пры куплі за мяжой. Праезд ад Гродна да Элка стане дзешавей у 2,7 разы і складзе 171.650 рублёў (за мяжой — 10 еўра), ад Гродна да Малкінія кошт зменшыцца ў 2,5 разы і таксама складзе 171.650 рублёў (10 еўра).
У цяперашні час па ўказаных маршрутах курсіруе дзве пары цягнікоў — №193/196 Гродна–Малкінія, №191/192 Гродна–Элк.
Новыя тарыфныя планы ў паведамленні з Польшчай>>
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год