Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

24 чэрвеня 2015

У сувязі з адсутнасцю попыту і заявак ад турыстычных фірмаў на перавозку пасажыраў у зносінах Мінск–Варна (Балгарыя), прызначаны з 17 чэрвеня цягнік №374 / 373 Мінск–Варна будзе курсіраваць па 12 жніўня.

З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па 12 жніўня па серадах, з Варны — па 14 жніўня па пятніцах.

Пры павелічэнні пасажырапатоку і пры паступленні заявак ад турыстычных фірмаў цягнік Мінск–Варна, пачынаючы з 19 жніўня, будзе прызначацца «па ўказанні».

У гэтым летнім сезоне цягнік Мінск–Варна адправіўся з Мінска 17 чэрвеня. Неабходна адзначыць, што першы рэйс атрымаў высокую ацэнку пасажыраў, якія пакінулі шматлікія станоўчыя водгукі аб прызначэнні дадзенага цягніка, а таксама аб умовах праезду і якасці абслугоўвання. У абодвух напрамках паездка была ажыццёўлена ў поўнай адпаведнасці з графікам руху, без затрымак пры правядзенні пагранічнага і мытнага кантролю ў пунктах пропуску праз дзяржаўныя межы.

 

Нагадваем, цягнік № 374/373 Мінск-Варна курсіруе раз у тыдзень. Ён адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.18 і прыбывае ў Варну праз суткі ў 10.15. Час адпраўлення састава ў адваротным кірунку — вечарам у 19.15, прыбыцця ў сталіцу — таксама праз суткі ў 16.59. Цягнік следуе з Беларусі ў Балгарыю праз тэрыторыі Украіны, Малдовы і Румыніі. Час у шляху руху складае 45 гадзін. Састаў сфарміраваны з купэйных вагонаў. Усе яны абсталяваны сістэмамі кандыцыянавання паветра і экалагічна чыстымі туалетнымі комплексамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год