Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Новыя маршруты Беларускай чыгункі ў летнім сезоне-2015

10 чэрвеня 2015

Напярэдадні летняга перыяду Беларуская чыгунка правяла комплексную працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах. У выніку ў адпускным сезоне-2015 БЧ прапанавала сваім пасажырам новыя маршруты ў напрамку папулярных марскіх курортаў Чорнага і Азоўскага мораў, а таксама ў зносінах з Санкт-Пецярбургам і Вільняй.

З 17 чэрвеня па 9 верасня прызначаны цягнік міжнародных ліній №374/373 Мінск–Варна (Балгарыя). З Мінска ён будзе адпраўляцца па серадах у 13.18 і прыбываць у Варну — па пятніцах у 10.15. У адваротным кірунку з Варны цягнік адпраўляецца па пятніцах у 19.15 і прыбывае ў сталіцу па нядзелях у 16.59. Час у шляху руху цягніка складае 45 гадзін. Дзеці да 4-х гадоў перавозяцца бясплатна. Для груп пасажыраў ад 6 і больш чалавек прадугледжаны скідкі - кошт праезду для дзяцей ад 4-х да 12-ці гадоў складае ад 101 еўра; для дарослых - ад 135 еўра.

З 15 чэрвеня па 31 жніўня прызначаны цягнік міжнародных ліній №284/283 Баранавічы–МінскХерсон. Склад будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11; станцыі Мінск-Пасажырскі — 13.47; прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.20 і прыбываць у 13.39 у Менск, а ў 16.24 — у Баранавічы.

 

З 1 чэрвеня па 1 верасня падоўжаны маршрут цягніка №100/99 Мінск–Запорожье да станцыі Новаалексееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных чыслах, з Новаалексееўкі — па цотных. Час адпраўлення цягніка са сталіцы Беларусі — 7.44, прыбыцця ў Новаалексееўку— 9.06 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новаалексееўкі ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

З 6 чэрвеня прызначаны цягнік міжнародных ліній №816/815 Гродна–ЛідаВільня ў складзе трохвагоннага дызель-цягніка з месцамі для сядзення. Новы цягнік будзе перавозіць пасажыраў па суботах і нядзелях. Час адпраўлення з Гродна — 05.44, з Ліды — 07.41, прыбыцця ў Вільню — 10.15. У адваротным кірунку састаў будзе адпраўляцца з Вільні ў 17.26 і прыбываць у Ліду ў 19.57, у Гродне — у 21.51. Адлегласць ад Гродна да Вільні цягнік пераадолее за 4 гадзіны 30 хвілін. У шляху руху прадугледжана тры прыпынкі - у Мастах, Лідзе і Беняконях.

З 20 чэрвеня прызначаны цягнік міжнародных ліній №50/49 Брэст–СанктПецярбург. Састаў будзе курсіраваць штодня: з Брэста — з 20 чэрвеня бягучага года па 15 верасня, з Санкт-Пецярбурга — з 21 чэрвеня па 16 верасня. З Брэста цягнік будзе адпраўляцца ў 14.05 і прыбываць у Санкт-Пецярбург у 08.53 на наступны дзень. Час адпраўлення з Санкт-Пецярбурга — у 14.05, прыбыцця ў Брэст — у 08.28 гадзін наступнага дня.

Акрамя таго, з 7 па 15 ліпеня з Мінска будзе штодня адпраўляцца цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск–Віцебск, прызначаны на час правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Цягнік міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным кірунку. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год