Беларуская чыгунка з 20 чэрвеня прызначае пасажырскі цягнік № 50/49 Брэст–С. Пецярбург
05 чэрвеня 2015
У сувязі з павелічэннем пасажырапатоку, а таксама ў мэтах павышэння якасці паслуг па ўзгадненні з дачыненнымі чыгуначнымі адміністрацыямі з 20 чэрвеня па 15 верасня прызначаецца пасажырскі цягнік № 50/49 Брэст–С.-Пецярбург. Састаў будзе курсіраваць штодня: з Брэста — з 20 чэрвеня бягучага года па 15 верасня, з С.-Пецярбурга — з 21 чэрвеня па 16 верасня.
З Брэста цягнік будзе адпраўляцца ў 14.05 і прыбываць у С.-Пецярбург у 08.53 на наступны дзень. Час адпраўлення з С.-Пецярбурга — у 14.05, прыбыцця ў Брэст — у 08.28 гадзін наступнага дня.
У сувязі з прызначэннем цягніка № 50/49 Брэст–С.-Пецярбург з 20 чэрвеня адмяняецца курсіраванне цягніка № 680/679 Брэст-Віцебск.
Бесперасадачныя вагоны №23, 24 Брэст-Караганды, якія курсіравалі ў складзе цягніка № 680/649 Брэст-Віцебск, будуць курсіраваць у складзе цягніка № 50/49 Брэст–С.-Пецярбург. З Брэста дадзеныя вагоны будуць адпраўляцца па пятніцах з 26 чэрвеня па 11 верасня, з Караганды — па аўторках з 30 чэрвеня па 15 верасня.
Праязныя дакументы на цягнік №50 / 49 Брэст–С.-Пецярбург ўжо можна набыць у касах Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год