Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла на 4-5 ліпеня дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа для перавозкі ўдзельнікаў і гасцей свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна

22 чэрвеня 2015

Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па маршруце Магілёў–Шклоў–Копысь (в. Александрыя)–Шклов–Магілёў і Орша–Копысь–Орша.

На 4 ліпеня на ўчастку Магілёў–Шклоў–Копысь (в. Александрыя)–Шклов–Магілёў прызначаны цягнік № 6622, які адправіцца з Магілёва ў 16.00 і прыбудзе на станцыю Копысь ў 16.50.

5 ліпеня будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 6723, які адправіцца з Копысі ў 00.10 і прыбудзе ў Магілёў у 01.06 і дадатковы цягнік № 6725. Ён адправіцца з Копысі ў 03.30 і прыбудзе ў Магілёў у 04.26.

Па маршруце Орша–Копысь (в. Александрыя) на 4 ліпеня прызначаны дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа № 6721 (час адпраўлення з Оршы — 12.50, прыбыцця ў Копысь — 13.24). А 5 ліпеня дадатковыя цягнікі № 6724 (час адпраўлення з Копысі — 00.52, прыбыцця ў Оршу — 01.24) і №6726 (час адпраўлення з Копысі ў 04.25, прыбыцця ў Оршу — 04.58).

 

Пасажыры таксама могуць даехаць на свята ў Александрыю цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа, якія следуюць па графіку.

Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Магілёў–Шклоў–Копысь (в. Александрыя)–Шклов–Магілёў:

Расклад графікавых і дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў паведамленні Магілёў–Копысь 04 і 5 ліпеня 2015  

Дата
Магілёў Александрыя (пр.Копысь) Александрыя (пр.Копысь) Магілёў
04.07 13.21 14.27    
04.07 «Д» 16.00 16.50    
04.07   17.24 18.33 15.30 16.38
04.07   18.30 19.38 18.03 19.10
04.07   21.16 22.20 21.00 22.09
05.07 «Д»     00.10 01.06
05.07 «Д»     03.30 04.26
05.07   09.04 10.12 12.26 13.30
05.07   13.21 14.27 15.30 16.37
05.07       18.03 19.10

«Д» — дадатковы цягнік

 

Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў паведамленні Орша–Копысь (в. Александрыя):

Расклад графікавых і дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ў паведамленні Орша–Копысь 04 і 5 ліпеня 2015 года
Дата
Орша Александрыя (ст.Копысь) Александрыя (ст.Копысь) Орша
04.07 11.48 12.25    
04.07 «Д» 12.50 13.24    
04.07   14.42 15.29 18.37 19.21
04.07   17.21 17.59 19.39 20.18
04.07   20.12 20.55 22.24 23.06
05.07 «Д»     00.52 01.24
05.07 «Д»     04.25 04.58
05.07   08.56 09.36    
05.07   11.48 12.25 14.28 15.12
05.07   14.42 15.29 18.37 19.21

«Д» — дадатковы цягнік

Кошт праезду цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа складзе:

  • ў паведамленні Магілёў–Александрыя (стацыя Копысь) - 6100 руб;
  • ў паведамленні Орша–Александрыя (станцыя Копысь) - 4000 руб.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год