Больш за 40 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы на Вялікдзень і Радуніцу
09 красавіка 2015
Беларуская чыгунка прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у дні святкавання Вялікдня і на Радуніцу. На гэты перыяд (10, 11, 12, 17, 18 і 21 красавіка) прызначаны дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з Брэстам, Гродна, Віцебскам, Гомелем, Пінскам і Полацкам. Дадатковыя цягнікі таксама будуць перавозіць пасажыраў у паведамленні паміж абласнымі цэнтрамі.
У тым ліку на 10 красавіка прызначаны дадатковыя цягнікі № 635 Мінск—Пінск, № 679/680 Віцебск—Брэст, а таксама два цягнікі па маршруце Мінск—Брэст і два цягнікі па маршруце Мінск—Гомель. У суботу, 11 красавіка, будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 636 Пінск—Мінск, № 666 Брэст—Мінск, № 671 Гомель—Мінск, № 673/674 Мінск—Гродна, № 679/680 Віцебск—Брэст. На Вялікдзень, 12 красавіка, дадаткова прызначаны цягнікі №673/674 Мінск—Гродна і № 679/680 Віцебск—Брэст.
Напярэдадні Радуніцы, 17 красавіка, пасажыраў будуць перавозіць дадатковыя цягнікі № 635 Мінск—Пінск, № 638 Мінск—Гомель, №672 Мінск—Гомель, №673 Мінск—Гродна, № 679/680 Віцебск—Брэст і два цягнікі па маршруце Мінск—Брэст. Больш за ўсё — 12 цягнікоў — дадаткова прызначана на Радуніцу, 21 красавіка. У гэты дзень па БЖД будуць курсіраваць цягнікі № 645/646 Віцебск—Магілёў, № 673/674 Мінск—Гародня, № 679/680 Віцебск—Брэст, № 693/693 Полацк—Мінск, тры цягнікі па маршруце Мінск—Гомель і адзін цягнік па маршруце Гомель—Мінск.
Больш падрабязную інфармацыю пра дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведкавых службаў.
Беларуская чыгунка працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на святочны перыяд з улікам росту пасажыраплыні.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год