Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш 30 дадатковых цягнікоў будуць курсаваць па Беларускай чыгунцы ў дні майскіх свят

25 красавіка 2015

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у дні майскіх свят. У перыяд з 30 красавіка па 11 мая прызначаны дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з абласнымі цэнтрамі, а таксама з Полацкам і Пінскам. У тым ліку 30 красавіка будуць курсаваць дадатковыя цягнікі па маршрутах Гомель-Мінск-Гомель, Полацк-Мінск-Полацак, Мінск-Пінск. На 1 і 2 мая дадатковыя цягнікі прызначаны ў паведамленні паміж сталіцай і Пінскам, Гомелем, Брэстам, на 3 мая — паміж Мінскам і Гомелем, на 8 мая — па маршрутах Мінск-Пінск і Мінск-Гомель-Мінск.

 

У міжнародным паведамленні Беларуская чыгунка дадаткова прызначыла цягнікі: №50/49 Брэст-Санкт-Пецярбург (адпраўленнем з Брэста 29 красавіка, з Санкт-Пецярбурга — 30 красавіка), №226/221 Брэст-Масква (адпраўленнем з Брэста і Масквы 30 красавіка), № 252/209 Брэст-Масква (адпраўленнем з Брэста 9 і 11 мая, з Масквы — 10 і 12 мая адпаведна).

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведкавых службаў.

Беларуская чыгунка працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд майскіх свят з улікам росту пасажыраплыні.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год